Падарункі для дзетак


Падарункі для дзетак

Вялікі Пост- гэта час, калі мы ў асаблівы спосаб разважаем над таямніцай уласнага жыцця і адказнасці за лёс іншага чалавека. Вялікі Пост – гэта час глыбокай духоўнай пільнасці і адкрытасці на патрэбы іншых людзей.

 З пачаткам Вялікага Посту адбылася адна незвычайная Акцыя. Валанцёры Руху св. Мікалая адведалі дзетак з шматдзетных і патрабуючых сем’яў у Менску, Оршы і Маладзечна. Што тут незвычайнага спытаеце вы? А незвычайна і вельмі цудоўна тое, што валанцёры прынеслі з сабой падарункі, якія для іх падрыхтавалі іншыя сем’і. Гэта сем’і, якія, таксама, як і ўсе іншыя, нясуць на сабе будзённыя клопаты, маюць свае ўласныя цяжкасці і выпрабаванні. Але нягледзячы на тое, знайшлі час і магчымасці, каб падараваць часцінку сваёй дабрыні іншым людзям, якія яе так патрабуюць.

Грэка-каталіцкая Парафія Праведнага Язэпа (г. Мінск) разам з валанцёрамі Руху св. Мікалая выказваюць шчырую падзяку беларускай  грэка-каталіцкай парафіі Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы (г. Прага) і асабіста пробашчу парафіі айцу Андрэю Абламейку і ўсім беларусам Прагі, якія падрыхтавалі падарункі для дзетак, за шчырая жаданне несці дабро і любоў людзям.

Валанцёры выказваюць шчырую надзею, што Акцыя паслужыць першым крокам для вынікнення новых сяброўскіх адносінаў паміж беларускімі сем’ямі.

сяброўства сем'ямі  

Падзяліцца
18 Сакавіка 2013 | Раздзел: Мінск, Сям'я

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...