Акцыя дапамогі людзям бяздомным і патрабуючым


Акцыя дапамогі людзям бяздомным і патрабуючым

Гэтага чалавека завуць Рыгор. Летам ён жыве акурат у гэтым месцы, што на фотаздымку, у кустах. Зімой – у шахце цеплатрасы, на глыбіні 4-х метраў. І так апошнія 30 гад. І ён не адзін такі ў Мінску, што стала жыве на вуліцы. Акрамя гэтага, ёсць людзі, якія жывуць у старым бараку ў якім узімку ляжыць снег. Гэта прыватны дом для бяздомных па вул. Школьнай і гэта лепш чым на вуліцы.

Ёсць добрая магчымасць дапамагчы людзям вельмі патрабуючым. Запрашаю!

На дадзены момант вельмі патрэбны мужчынскі абутак (можна падраны, галоўнае каб падашва была цэлая) розных памераў, коўдры, шкарпэткі (можна паношаныя), ежа, сродкі гігіены (мыла, парашок, дізінфікуючыя плыны…), лекі (асабліва бінты, дізінфекуючыя росчыны і многае іншае, асабліва калі гэта ляжыць без патрэбы), цёплая вопратка, асабістая бялізна.

Прыносіць рэчы можна або задаць пытанні можна тут:

Грэка-каталіцкі цэнтр Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзэ 6).

Кантакты: +375(29)299 72 41, +375(29)9622019 (а. Аляксандр)

Падзяліцца
20 Верасня 2017 | Раздзел: Мінск, Састарэлыя і хворыя

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...