Аляксандраўка. Як гэта было.


Аляксандраўка. Як гэта было.

“…а на небе ззяюць зоры і п’юць гарбату з палыном”

Кожны раз, калі мы збіраемся ў Аляксандраўку, я думаю, што еду дапамагаць бяздомным. Калі еду з Аляксандраўкі, разумею, што ездзіла дапамагаць самой сабе – быццам рамонту патрабуе не іх старэнькі домік, а мая душа.
Я заўсёды там паўней адчуваю жыццё, важнасць жыцця, важнасць сяброўства, я там пачынаю лепш бачыць – моц Бога, Яго прыгажосць і асаблівую пяшчоту.
І гэтым разам, канечне, быў традыцыйны прыпынак па дарозе, былі Вікіны блінкі з тварагом і Арцёмавы без тварага, а пасля ўсё пахла фарбай і зноў клеілі і фарбавалі адначасова, Віка чатыры разы рабіла па тазіку салату, а Дана мыла цэлы дзень посуд, а Гелена уступіла ў клей і ўсе стаялі, глядзелі і хахаталі, а пасля была малітва і мы спявалі, а пасля была яшчэ адна малітва і Арцём сказаў, а цяпер традыцыйную і спяваў “Ты маіх рук патрабуеш, кропель поту і шчырага сэрца…”, а пасля аказалася, што трэба ўжо ехаць дадому, а пакой яшчэ не паклеілі – і ўсе сталі клеіць хутка, а пасля ўбачылі, што шпалеры скончыліся, а сцены – не, і сталі шукаць, збіраць усе хвосцікі і выкладывалі з гэтых хвосцікаў мазайку за печкай, а Луіджы забягаў кожныя 15 хвілін і казаў “усё, а цяпер есці”, але ніхто не мог есці пакуль не паклеілі да канца. А пасля мы ехалі і Арцём, канечне, зноў спяваў і я проста ўжо не ўяўляю дарогу назад без Арцёмавых спеваў, а перад намі свяціла зорка, а неба было светлае і была паўната – дзень яшчэ не скончыўся, а ты ўжо так шмат пражыў…
І было яшчэ шмат-шмат чаго і яшчэ будзе…  
Вольга

Падзяліцца
04 Чэрвеня 2016 | Раздзел: Мінск, Састарэлыя і хворыя

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...