Адбылася духоўная сустрэча памяці Андрэя Цікоты


Адбылася духоўная сустрэча памяці Андрэя Цікоты

24 лютага у рамках грэка-каталіцкага клубу інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага  адбылася духоўная сустрэча памяці Андрэя Цікоты. У рамках сустрэчы д-р Юры Гарбінскі распавёў пра гэтага беларускага патрыёта – святара, педагога, вязня сталінскіх канцлагераў (што “стаўся ахвярай за Веру і Бацькаўшчыну”) на падставе дакументаў следзтва ды ягоных лістоў з-за калючага дроту.

Архімандрыт Андрэй Цікота (1891-1952) быў вядомым беларускім сьвятаром Віленскай дыяцэзіі. З блаславеньня біскупа Эдварда Ропа ён пачаў актыўна карыстацца беларускай мовай у сваёй душпастырскай дзейнасьці ў парафіях у Маладэчне, Вілейцы і Будславе. Наогул у беларускім нацыянальным руху ён пачаў удзельнічаць з 1913 году, яшчэ з часоў навучаньня ў Віленскай духоўнай семінарыі, дзе належаў да беларускага культурна-асьветнага гуртка. Быў удзельнікам 1-га зьезду беларускіх каталіцкіх сьвятароў у Менску 24-25 траўня 1917 году. У 1918 годзе біскуп Віленскі Юры Матулевіч дазволіў яму для лепшага служэньня Бацькаўшчыне пераехаць у Менск, які стаў цэнтрам беларускага грамадзкага і рэлігійнага жыцьця. З 1918 году а. Андрэй Цікота стаў прафесарам фундаментальнай і дагматычнай тэалогіі ў Менскай духоўнай семінарыі. У тым жа 1918-ым абраны ў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Да верасьня 1919 году працаваў у складзе Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту. Падчас польска-бальшавіцкай вайны арыштоўваўся бальшавікамі як закладнік, але быў вызвалены.

У 1920 годзе а. Андрэй Цікота вырашыў уступіць у супольнасьць айцоў-марыянаў, стварыў марыянскі кляштар і навіцыят у Друі, які стаў калыскай беларускай марыянскай супольнасьці. Працаваў у Друі таксама як пробашч, грамадзкі і культурны дзеяч, быў дырэктарам і выхавацелем у гімназіі, якую заснаваў. Па даручэньні біскупа Юрыя Матулевіча (сёньня — блаславёны Царквы) ён займаўся стварэньнем і апекай заснаванай у Друі манаскай супольнасьці Сясьцёр Еўхарыстак.

Айцец Андрэй Цікота шмат цікавіўся каталіцтвам усходняга бараду, у 1927 годзе браў удзел ва Ўнійным кангрэсе ў Велеградзе (Чэхія). Разам з а. Фабінам Абрантовічам распрацоўваў планы місійнай дзейнасьці для адраджэньня Уніі ў Беларусі.

У 1933-1939 гг. а. Андрэй Цікота зьяўляўся зьверхнікам (Генеральным суперыёрам) Ордэну марыянаў.

У 1939 году папа Пій ХІІ прызначыў а. Цікоту Апостальскім адміністратарам экзархату для католікаў візантыйскага абраду ў Харбіне (Маньчжурыя).

22 сьнежня 1948 году кітайская міліцыя арыштавала манахаў-марыянаў і перадала іх НКВД. Падчас допытаў у Чыцінскай турме архімандрыту Андрэю Цікоту прапаноўвалі перайсьці ў праваслаўе, але ён катэгарычна адмовіўся ад гэтага. Ведаючы яго вялікі духоўны аўтарытэт і здольнасьці, савецкія ўлады прапаноўвалі яму пасаду першага ў Беларусі мітрапаліта незалежнай ад Ватыкану Каталіцкай Царквы. Незважаючы на моцна падарванае ў турэмных умовах здароўе, архімандрыт Цікота рашуча адкінуў гэтую правакацыйную прапанову. Пасьля працяглага сьледчага працэсу, будучы абвінавачаны ў арганізацыі тэрарыстычнае групоўкі ў ліцэі сьв. Мікалая ў Харбіне, антысавецкай агітацыі і шпіянажы на карысьць Ватыкану і Японіі, разам з іншымі манахамі ён быў асуджаны на 25 гадоў лагероў.

Сваё зьняволеньне а. Андрэй Цікота адбываў у “Озерлагу” – асобым лагеры № 7 для палітвязьняў з асабліва суровым рэжымам, дзе патаемна выконваў сьвятарскае служэньне сярод вязьняў, падтрымліваў іх веру і дух. Памёр у выніку хваробаў, змучаны цяжкімі лагернымі ўмовамі і працай, будучы пазбаўлены медычнай дапамогі, 11 лютага 1952 году. Пахаваны беларускі сьвятар-мучанік на шпітальных лагерных могілках у ваколіцах Брацку Іркуцкай вобласьці. Магіла была пазначана простым калком і сёньня яе знайсьці практычна немагчыма. Афіцыйная прычына сьмерці — спыненьне сардэчнай дзейнасьці пры агульнай інтаксікацыі арганізму, выкліканай туберкулёзным менінгітам. (З копіяй дакумента аб сьмерці архімандрыта Андрэя Цікоты можна пазнаёміцца тут).

У 2003 годзе з ініцыятывы Каталіцкай Царквы ў Расеі афіцыйна распачаты працэс беатыфікацыі Слугі Божага архімандрыта Андрэя Цікоты.

8 лютага 2012 году ў Генеральным доме айцоў марыянаў у Рыме распачалася міжнародная кансультацыйная праграма, прысвечаная дасьледаваньню жыцьця і мучаніцкага подзьвігу Архімандрыта Андрэя Цікоты. Перш цыкл гэтай праграмы адбыўся ў Рыме, Сінт-Ніклаасе (Бельгія), Трумаў (Аўстрыя), Празе (Чэхія) і Менску і завяршыўся 13 лютага. Другі цыкл пройдзе ў Варшаве (Польшча), Вільні (Літва), Іркуцку і Чыце (Расея).

Падзяліцца
24 Лютага 2012 | Раздзел: Мінск, Спадчына
  • http://%/ravgsgx0346 fernando

    .

    ñïàñèáî çà èíôó!

  • http://%/xlxmmgvha68 scott

    .

    спасибо.

  • http://%/jbhfce7970 Harry

    .

    thanks for information.

  • http://%/hdecdga665 Julian

    .

    ñýíêñ çà èíôó!!

  • http://%/gcjebihca040 Ryan

    .

    tnx for info!!

  • http://%/ghgihdjdb144 lloyd

    .

    ñïàñèáî çà èíôó.

  • http://%/giccgg533 freddie

    .

    ñïàñèáî.

  • http://%/jajhdgi411 lance

    .

    áëàãîäàðñòâóþ!

  • http://%/cifiecc634 sidney

    .

    ñïñ!

  • http://%/diebhjh8814 Thomas

    .

    tnx!

  • http://%/dibggb151 Ted

    .

    ñïàñèáî çà èíôó!

  • http://%/jifgjbach2285 hubert

    .

    tnx for info!

  • http://%/jjiiagf0733 mario

    .

    thanks.

  • http://%/iejjbdef039 philip

    .

    ñýíêñ çà èíôó.

  • http://%/ghgbbjgc9367 everett

    .

    thanks.

  • http://%/gabdjfeej6 luis

    .

    good info!

  • http://%/dbjdfefbi4 Lee

    .

    thanks!!

  • http://%/gfbcjj9 Theodore

    .

    thanks for information.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...