Эвангелізацыйная моладзевая сустрэча “Сіла ў крыжы”

3 сакавіка адбылася моладзевая сустрэча “Сіла ў крыжы”. Крыж- гэта цяжар ці зброя збаўлення? Што такое крыж у нашым жыцці? Як яго несці на славу Божую.
Госцем сустрэчы стаў Юрый Іванавіч, заснавальнік прытулку для бяздомных на вул. Школьнай, хрысціянскі прапаведнік. Шмат год ён занімаецца справай дапамогі і реабілітацыі бяздомных, сам жывучы разам з імі і дзелячы іх горкі хлеб. Ён падзяліўся сваім досведам нясення крыжа і моцы, якую дае Хрыстос у немачы.