Японская вечарына для дзяцей з прытулку


Японская вечарына для дзяцей з прытулку

19 кастрычніка ў Мінску пры грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры праведнага Язэпа адбылася незвычайная падзея. Парафію адведалі дзеткі з мясцовага прытулку. Спецыяльна для іх валанцёры Руху св. Мікалая арганізавалі сапраўдную японскую вечарыну.

Пад час вечарыны дзеткі мелі магчымасць паўдзельнічаць у японскіх танцах, барацьбе сумо, распісаць вееры японскімі іерогліфамі, заняцца арыгамі, пачаставацца самаробнымі сушы, а таксама даведацца шмат цікавага аб гісторыі і культуры Японіі і японскіх святых.

Як лічаць арганізатары вечарыны, кожная парафія- гэта месца сустрэчы чалавека з Богам. Таму вельмі важна, каб да хрысціянскай супольнасці запрашаць дзяцей, асабліва тых, каму так цяжка ў сваім жыцці пабачыць Бога. Яны знаходзяцца на пачатку свайго жыццёвага шляху і іх жыццёвы выбар залежаць ад таго, ці змогуць яны зараз пабачыць любоў і дабрыню у Царкве Хрыстовай. Валанцёры заклікаюць усіх неабыякавых хрысціян актыўна ангажавацца ў дабрачыннае служэнне дзецям, асабліва пры сваіх парафіях і гатовы аказаць арганізацыйную падтрымку.

Падзяліцца
22 Кастрычніка 2013 | Раздзел: Дзеці, Мінск
  • http://%/yhtvgfmof845 Robert

    .

    ñïñ.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...