Боская Літургія за дзяцей


Боская Літургія за дзяцей

20 верасня пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа адбылася Боская Літургія ў інтэнцыі абароны ненароджаных дзяцей і ўмацавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у беларускіх сем’ях. Узначаліў Літургію Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек. С духоўным настаўленнем да вернікаў звярнуйся душпастыр з Ліды- айцец Андрэй Буйніч. У ім ён заклікаў да асаблівай вернасці навуцы каталіцкай Царквы, нават калі гэта не зусім зручна і лёгка для выканання. Толькі праз асаблівую лучнасць з Хрыстом і Яго Царквой мы можам абараніць сям’ю ад многіх сучасных бязбожных выклікаў.

Пасля заканчэння Боскай Літургіі адбылася сустрэча пры гарбаце, на якой айцец Васіль Ягораў- душпастыр з Магілёва, распавёў пра асаблівасці практычнага служэння ў справе абароны жыцця. Акрамя гэтага, ён зазначыў, што праблема абортаў пачынаецца глыбока ў сэрдцы і розуме чалавека. Знявераны атэістычнай ідэялогіяй і атручаны карыстальніцкім і геданістычным падыходам да жыцця, сучасны чалавек перастае бачыць ў новым жыцці дар Божы і пачынае трактаваць дзіця як уласнасць ці нават рэч, якую можна мець альбо не мець. Людзі нават не адчуваюць нічога непрыемнага, калі кажуць “я хачу завесці дзіця” альбо “я хачу мець дзіця” і гтд. Гэта стала нормай…. Нормай для грамадства з абартыўным менталітэтам.

Беларусь — адзін з сусветных лідараў па колькасці абортаў і разводаў.  Таму, кожны з нас, асабліва хрысціяне, нясе пэўную адказнасць за гэта перад Богам. Катэхізіс Каталіцкай Царквы сярод чужых грахоў з нашае віны зазначае: дазваляць грашыць, апраўдваць грэх, не караць за грэх, замоўчваць грэх… Як часта на споведзі мы гэта згадваем? А ці памятаем мы, што умовай добрай споведзі ёсць пастанова выправіцца?!!

       

Падзяліцца
21 Верасня 2013 | Раздзел: Мінск, Сям'я
  • http://%/edhkevr0 allan

    .

    ñïñ!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...