Падарожжа ў сонечную Італію. Свята для дзяцей.


Падарожжа ў сонечную Італію. Свята для дзяцей.

8 кастрычніка пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа валанцёры сустракалі дзетак з Цэнтру часовага перабывання Ленінскага раёна г. Мінска.

Гэтым разам удзельнікамі свята, якое падрыхтавалі валанцёры руху св. Мікалая былі ў асноўным маленькія дзеці. Але гэта яшчэ больш дадавала святу цеплыні і пяшчоты. Тэма свята: “Падарожжа ў сонечную Італію”. Кіраўнік і духоўны натхняльнік: святы Джованні (Ян) Боска. Св. Ян Боска прысвяціў усё сваё жыццё дапамозе і фармацыі бяздомных дзяцей у Італіі. Таму дзеці, звычайна, адправіліся ў падарожжа мінавіта туды.

–“У цёплай Італіі нас сустрэў Ян Боска і спаборніцтва правінцый!
Дзве неверагодна моцныя каманды “Каламбрыя” і “Ламбардзія” ішлі нос да носа!))) Нават не ведаю, хто перамог))) Разам з дзеткамі з прытулку даведаліся крышку пра Італію, потым намалявалі-склеілі карціны на тэму “Сонечная Італія”. Канешне, прыгатавалі піццы! Не абыйшлося без конкурса мадэльераў і танцаў)))
А потым святкавалі перамогу!))) Перамогу дабра;-)
Італія – казачная краіна!))))” Лена (валанцёр)

Падзяліцца
08 Кастрычніка 2016 | Раздзел: Дзеці, Мінск

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...