Рыхтуемся да посту


Рыхтуемся да посту

15 лістапада ў межах падрыхтоўкі да Каляднага посту ў грэка-каталіцкім душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа адбылася духоўная праграма.

Распачалася яна з Боскай Літургіі пад час якой вернікі парафіі прасілі Божай дапамогі годна і плённа правесці пост.  Адміністратар парафіі, айцец Аляксандр казаў пра неабходнасць датрымліваць пост не толькі фармальна. “Важна, каб пост складаўся з фізічнай і духоўнай часткі. І варта памятаць, што пост не паівнен з’яўляцца мэтай. Пост – гэта сродак стаць бліжэй да Бога, перамагаючы свае немачы і адчыняючы сваё сэрдца на бліжнягя”, – адзначыў святар.

Пасля Боскай Літургіі вернікі адбылася дэгустацыя страваў з бульбы. Да яе вернікі рыхтаваліся загадзя: гатавалі і запякалі бульбу, каб атрымаліся самыя разнастайныя стравы. Усяго на святочным стале аказалася каля дзесяці бульбяных чыннікаў. Свята стала своеасаблівым кулінарным конкурсм, пераможца якога атрымаў важны для беларуса прыз, – вышыванку.

Натуральна, што парафіяне зладзілі “Свята бульбы” не толькі дзеля таго, каб падтрымаць айчынны прадукт харчавання ды прадэманстраваць, як вернікі выглядаюць у якасці кулінараў. На жаль, у грамадстве пануе стэрэатып: харчаванне пад час посту вельмі скуднае і не надта смачнае. “Бульбяным” жа святам вернікі паказалі, што напрацягу посту можна харчавацца смачна і ў той жа час стрымана. Адмыслова на мерапрыемства парафіяне прынеслі каля дзесяці прыгатаваных страў: тварожна-бульбяныя запяканкі, салаты, піражкі, нават іспанскія дэлікатэсы.

“Свята бульбы” плаўна перайшло ў “Свята вышыванкі”. Парафіянка Алена Маркоўка займаецца вырабам аўтэнтычных кашуль. Яна правяла міні-майстар-клас па стварэнню беларускіх строяў – як жаночых і мужчынскіх, так і дзіцячых.

139 089 пераможца конкурсу страваў з бульбы 138 129 110 159 141

 

Падзяліцца
15 Лістапада 2014 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Мінск

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...