Нашыя сябры з Івацэвічаў або досвідос, Хаўер!


Нашыя сябры з Івацэвічаў або досвідос, Хаўер!

16 сакавіка грэка-каталіцкую парафію Праведнага Язэпа адведалі незвычайныя госці. Гэта былі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі і педагогі з Івацэвіцкага тэрытарыяльнага Цэнтру, усяго 28 чалавек. Гэта была падзея, якую парафіяне і валанцёры чакалі даўно і з нецярплівасццю. Як сустрэча даўніх сяброў.

Гэта падзея для мяне стала, таксама, выпрабаваннем уласнага даверу Богу.

План сустрэчы быў складзены даўно і арганізацыйныя моманты прадуманы досыць працэзійна. Але чалавек -ёсць чалавек і шмат якіх рэчаў не можа ведаць. На пярэданні сустрэчы, 15 сакавіка надвор’е рэзка змянілася. На краіну напаў Хаўер- цыклон, які прынёс нам холад і вельмі шмат снегу. Транспарт спарліжавала.

Усё, што планавалася раней пры цёплым вясновым надвор’і цяпер чалавечаму розуму здавалася не да выканання.  Але Бог нас запрашаў наперад, у абдымкі невядомасці.

З самай раніцы мы памаліліся на Службе Божай аб блаславенні для ўсіх нас і нашых гасцей.

І паехалі на вакзал.

Вось яна доўгачаканая сустрэча. Нажаль, транспарта, якім мы планавалі перавезці нашых гасцей па вышэйапісаным прычынам не было. Была толькі адна машіна. Але яна вельмі нас уратавала. Мы вырушылі наперад праз метро.

Першы пункт нашай праграмы- адведванне мінскага дэльфінару Нема. Адзінае, як туды дабрацца. Стаім на прыпынку на Аўтазаводскай і гадаем ці ходзіць транспарт увогуле. Да пачатку сеансу застаецца 15 хвілін. І вось, калі я хацеў ужо даць каманду на адыход, нейкім дзівосным чынам з’яўляецца цалкам пусты аўтобус. Мы з радасццю сядаем у яго. Штопраўда, як высветлілася, гэта не зусім наш маршрут і нам прыдзецца яшчэ кавалак ісці пехатой. Трэба, так трэба!

А тым часам іншая група валанцёраў актыўна адкапвала наш душпастырскі цэнтр,

  

у якім у гэты час трэццяя група гатавала абед  згодна з апошнім піскам кулінарнай думкі

а таксама рыхтавала усё для прыёму гасцей.

Выйшаўшы на прыпынку я жахнуўся- як мы туды дойдзем. Мы пайшлі ў накірунку дэльфінару. Шлях не быў лёгкі. Дарогі не было- снег па калена і бясконцыя будаўнічыя працы. Там і летам невядома як прайсці. Захапленне выклікае з якой мужнасццю людзі з абмежаванымі магчымасцямі прайшлі гэты шлях. Нашыя мужчыны, таксама, малайцы, частку шляху яны  на руках пранеслі каляскі і людзей.

Калектыў дэльфінара Нема сустрэў нас вельмі цёпла. А працаўнікі нават  самі дапамаглі нам забрацца ўнутр.

Шчыры ім дзякуй за дапамогу і магчымасць безкаштоўна адведаць прадстаўленне.

  

Вяртаючысь назад праз заапарк я не змог стрымаць смеху, калі пабачыў стаячага па калены ў снягу вярблюда. Увесь час я думаў, што верблюды цеплалюбівыя жывёлы. Але ж не..

І пачуваўся ён вельмі спакойным і шчаслівым. Можа ён у душы- беларус і проста прывык…

Дома, у нашым Цэнтры нас ужо чакаў смачны цёплы абед!

Пасля чаго нашыя сябры паказалі нам вельмі прыгожае і зварушлівые прадстаўленне.

  

Прызнаюся па сакрэту, у многіх на вачах я бачыў слёзы. Хто не быў- шкадуйце (або прасіце, каб я выклаў відэа)!

На прыканцы сустрэчы, мы абменяліся кампліментамі і падарункамі.

 І нашы сябры вырушылі ў адваротны шлях да дому, бо час ужо паджымаў.

  

 Забягу наперад- даехалі яны добра, без прыгод!

Дзень атрымаўся вельмі цудоўным, нягледзячы на надвор’е. Ён быў напоўнены цеплынёй і радасццю. А як жа інакш, бо ж была гэта Субота Акафісту, субота пахвалы Найсвяцейшай Багародзіцы. Як жа магло быць інакш! Таму на заканчэнне дня мы памаліліся падзячны Акафіст у гонар Багародзіцы.

  грэка-каталіцкая Капліца Праведнага Язэпа 

Пасля падзялілісь уражаннямі і пайшлі адпачываць!

Падзяліцца
  • http://%/idskhhds0 kyle

    .

    ñïàñèáî.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...