Сяргей Гваздзёў прэзентаваў заходнія “Крэскі”


Сяргей Гваздзёў прэзентаваў заходнія “Крэскі”

У бібліятэцы мінскай грэка-каталіцкай парафіі імя Праведнага Язэпа 30 сакавіка адбылася чарговая сустрэча клубу інтэлегенцыі імя св. Кырылы Тураўскага. Духоўная сустрэча з мастацтвазнаўцам Сяргеям Гваздзёваым была прысвечана яго творчасці, між іншым прэзентацыі яго кнігі “Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі”.

Сустрэча адбывалася пад час Вялікага Посту і сімвалічна падкрэслівае жыццёвы шлях Сяргея Гваздзёва. Напісаць кнігу, прыйсці на яе прэзентацыю — сапраўды подзвіг для Сяргея. Некалькі год таму здарылася няшчасце — мастацтвазнаўцу аднялі нагу. Да таго ж, у Сяргея не працуюць ныркі — ён праходзіць лячэнне дыялізам. Першая прэзентацыя кнігі, якая адбылася ў 2013 годзе ў галерэі “Ў”, увогуле праходзіла без аўтара —  ён трапіў у шпіталь з інфарктам.

“Крэскі” — кніга аб жыцці і творчасці, няпростых лёсах тых мастакоў, якіх не праходзяць у школе, але якія стваралі беларускі жывапіс і былі прызнаныя далёка за межамі радзімы.

Ідэя закрануць невядомы пласт гісторыі заходнебеларускага мастацтва прыйшла да аўтара ў сярэдзіне 1990-х, калі ён атрымаў прапанову напісаць канцэпцыю да нясвіжскага музея  Міхася Сеўрука (заходнебеларускага мастака). Будучы тады яшчэ “савецкім маладзёнам”, мастацтвазнаўца быў здзіўлены якую колькасць фактаў наўпрост замоўчвалі. Ва ўсходняй Беларусі на пачатку 20 стагоддзя было шмат вядомых мастакоў з Віцебскіх і Мінскіх школ… А з Заходняй Беларусі ведаем бадай толькі Язэпа Драздовіча і Пятра Сергіевіча. І няўжо гэта ўсё?  Сяргея задумаўся: “Штосьці тут не так”. З такіх сумненняў і пачалася шматгадовая праца над лёсам мастакоў з Заходняй Беларусі і іх творчай спадчыны.

“Крэскі” — гэта перш за ўсё вяртанне да невядомага і забытага мастацтва Беларусі. Напрыклад, у кнізе расказваецца пра мастака Мсціслава Дабужынскага, які ствараў вокладкі для  часопіса “Крывіч” і “Гісторыі беларускай кнігі”  Вацлава Ластоўскага. Цікавым з’ўляецца і нарыс пра мастака Пятра Жынгеля. Сяргей Гваздзёў распавёў гісторыю, як адна польская мастацтвазнаўца заявіла, што ў Беларусі толькі адзін чалавек ведае пра тое, хто такі Пётр Жынгель. “І гэты адзіны — я”, — з гумарам завершыў свой аповед Сяргей.

На выставе «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», якая зараз праходзіць у Мінску, выстаўлены і блок карцін мастакоў з Заходняй Беларусі. Канешне, планавалася абнародваць і карціны Міхася Сеўрука. Але калі паўстала пытанне, дзе ж нарадзіўся Сеўрук, то карціны адразу былі знятыя з выставы. Хоць і прапрацаваў Міхась сорак гадоў у Нясвіжы, але нарадзіўся ў Варшаве, значыць, не беларус. “А Сеўрук быў мастаком-зоркай №1”, — нагадаў Сяргей Гваздзёў.

Напрыканцы імпрэзы Айцец Аляксандр падарыў Сяргею грэка-каталіцкі малітоўнік са словамі: “Хай Бог Вам дапамагае з наступнай кнігай”. А працяг будзе. Так адказаў сам аўтар на пытанні прысутных. Тым больш, што ў “Новым Часе” з’яўляюцца усё новыя  нарысы Сяргея пра лёсы мастакоў з Заходняй Беларусі.

Вікторыя Чаплева

 

 

Падзяліцца
30 Сакавіка 2014 | Раздзел: Мінск, Спадчына
  • http://%/ofgnzr8 Nicholas

    .

    tnx for info.

  • http://%/gzxklm27 Gene

    .

    good info.

  • http://%/ichdfgibc02 steven

    .

    ñýíêñ çà èíôó!!

  • http://%/jfjchjjha38 Travis

    .

    thanks.

  • http://%/hgfgcjba2137 Roger

    .

    hello!!

  • http://%/iejgbbe0564 felix

    .

    áëàãîäàðåí.

  • http://%/hjcdai92 harvey

    .

    hello.

  • http://%/dcfabdg4 Harvey

    .

    ñýíêñ çà èíôó!

  • http://%/dgfeihfhj4 Roy

    .

    áëàãîäàðåí!!

  • http://%/jabced7312 Glen

    .

    ñïñ çà èíôó!

  • http://%/hhggejbj8 darrell

    .

    áëàãîäàðþ.

  • http://%/gidiccdj78 marion

    .

    hello!!

  • http://%/fbdjabbj57 arthur

    .

    ñïàñèáî!

  • http://%/fhhedfcc2 ricardo

    .

    ñïàñèáî çà èíôó!

  • http://%/eifccj341 tyler

    .

    ñïñ çà èíôó!

  • http://%/ajcdjgcc17 Alfredo

    .

    ñïàñèáî çà èíôó!!

  • http://%/aahjggbf7 Joey

    .

    ñïàñèáî!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...