Акцыя «Спадзяюся на цябе»


Акцыя «Спадзяюся на цябе»

З сярэдзіны лета мы, валанцёры руху св. Мікалая, удзельнічаем у праекце «Спадзяюся на цябе», які ажыццяўляецца супольнымі высілкамі супрацоўнікаў Сацыяльна-педагагічнага Цэнтру Ленінскага раёна Мінска і Міжнародным дзіцячым фондам – міжнароднай арганізацыяй, якая на працягу ўжо дзесяці год дзейнічае на Беларусі.

Праект «Спадзяюся на цябе» мае сваёй мэтай распаўсюджванне  ведаў аб усынаўленні, а таксама іншых формах прыняцця дзіцяці з прытулку ў сем’і: апека, «сям’я выходнага дня» і г.д. У арганізатараў і супрацоўнікаў праекту можна таксама даведацца аб розных магчымасцях дапамогі дзіцячым дамам і прытулкам Мінску.

Пашырэнне ведаў такога кшталту – сапраўды вельмі важная задача: згодна з сацыялагічным апытаннем, якое правялі супрацоўнікі праекта, людзі вельмі мала ведаюць аб тым, што такое усынаўленне, але жадалі бы ведаць больш. А чым больш дасведчанасць – тым больш верагоднасць, што хтосьці з дзяцей атрымае новы дом і сям’ю! Пакуль што гэты паказальнік катастрафічна нізкі: усяго 1% сірот на Беларусі ўсынаўляецца!

Нашай задачай  ў рэалізацыі праекту  «Спадзяюся на цябе» стала распаўсюджванне ўлётак з кантактамі арганізатараў праекту і спецыяльнай «гарачай лініі», патэлефанаваўшы на якую, можна атрымаць дэтальную інфармацыю аб усынаўленні. Акцыя адбываецца ў гіпермаркеце Гіппо на праспекце Ракасоўскага кожную другую і чацвёртую пятніцу месяца на працягу ліпеня, жніўня і верасня. Раздаючы ўлёткі пакупнікам, адказваючы на пытанні, размаўляючы, адчуваеш, што робіш сапраўды карысную справу, дапамагаеш найбольш бездапаможным. Канешне, не заўсёды людзі ставяцца дабразычліва. Але як узнагарода гучаць словы адной жанчыны: «Дзяўчынка, дайце яшчэ адну! У мяне сяброўка хоча усынавіць, я ёй перадам!».

Акцыя трывае да канца верасня. У жніўні яна пройдзе 24га, у верасні – 14га і 28га з 17 да 19 гадзін!

Запрашаем прыняць у ёй удзел усіх актыўных і неабыякавых валанцёраў!

За дэталямі можна звяртацца па тэл.+375 25 995 18 43 (Наталля)

Вельмі вас чакаем!)

Падзяліцца
20 Жніўня 2012 | Раздзел: Мінск, Сям'я
  • http://%/lvgkri479 Dustin

    .

    ñýíêñ çà èíôó.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...