Фармацыйная сустрэча групы Тэзе


Фармацыйная сустрэча групы Тэзе

21 кастрычніка ў рамках пачатку Году Веры, аб’яўленага Папай Бенедыктам XVI, адбылася фармацыйная сустрэча міжканфесійнай групы Тэзе, якая дзейнічае пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску.

Сустрэчу распачаў канцэрт хрысціянскай музыкі, які даў шанец найбольш стомленным удзельнікам паспець на найбольш важныя часткі сустрэчы.

Пасля канцэрту настаў час супольнай малітвы ў капліцы Цэнтру. Пасля прачытанага Евангелля, айцец Аляксандр Шыбека заахвоціў кожнага да роздуму над сваёй уласнай верай. “Наша вера, – падкресліў а. Аляксандр, – не можа быць тэарытычнай, ў жыцці хрысціяніна яна заўсёды павінна мець вельмі канкрэтны і практычны характар”.

Наступнай часткай сустрэчы стала азнаямленне з дзейнасцю міжканфесійнай супольнасці Тэзе, а таксама сведчанне удзельнікаў міжнародных моладзевых сустрэч, якія ладзіць гэтая супольнасць.

Па выніках фармацыйных сустрэч будзе складзены спіс кандыдатаў на удзел у Пілігрымцы Даверу на сусветную Сустрэчу Моладзі, якую ладзіць супольнасць Тэзе ў Рымі з 28 снежня 2012 па 2 студзеня 2013 г.

Падзяліцца
27 Кастрычніка 2012 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Мінск
  • http://%/bnuokgst59 reginald

    .

    ñïñ!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...