Св. Мікалай для ўсіх


Св. Мікалай для ўсіх

9 снежня ў Мінску пры грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа адбыўся дзіцячы вечар св. Мікалая.  Моладзь патрыхтавала цікавы сучасны спектакль пра прыгоды бравага капітана Джона, яго юнгі Пецькі і іх вернага папугая Попкі.  Разам з пастановай  былі спалучаны гульні і забавы для дзяцей і дарослых.

Але як зазначылі ўдзельнікі вечару, сапраўдную радасць святу надавалі не прыгожы спектакль, гульні і забавы і нават, як гэта бы дзіўна не гучала, не святы Мікалай, які прыйшоў з падарункамі. Больш важнай і радаснай падзеяй стаў удзел у парафіяльным свяце дзяцей з мясцовага дому-інтернату. Яны першы раз у сваім жыцці пабачылі св. Мікалая і пачулі павучальную гісторыю яго жыцця, а падарункі для іх сталі сапраўды каштоўным дарам.

Акурат тут, на сэрца спалі думкі, што святы Мікалай любіць усіх дзяцей. І вельмі б хацелася, каб ён прыходзіў да ўсіх дзяцей, асабліва да тых, хто яго чакае ў асаблівы спосаб.

З гэтай нагоды Валанцёры Руху св. Мікалая -арганізатары вечару, звяртаюцца да святароў і хрысціянскіх супольнасцяў з прапановай запрашаць на парафіяльныя дзіцячыя святы дзяцей з мясцовых інтэрнатаў і прытулкаў. Гэтым мы зможам не толькі дапамагчы бліжняму, засведчыўшы сваю хрысціянскую любоў, але і атрымаць асаблівае Божае блаславенне і духоўную радасць для сябе. Бо ж “пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, памагаючы ў іх бедах…” (Як. 1, 27).

Усім жадаючым запрасіць дзяцей на парафіяльныя дзіцячыя святы валанцёры гатовыя аказаць кансультатыўную і арганізацыйную падтрымку.

Падзяліцца
11 Снежня 2012 | Раздзел: Дзеці, Мінск
  • http://%/nvcdcks069 adrian

    .

    thanks.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...