Урачыстасць св. Мікалая ў Мінску


Урачыстасць св. Мікалая ў Мінску

12 траўня пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа адбылася Урачыстасць  св. Мікалая. Распачалася яна а 10.00 Службай Божай, якую ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек. Пад час урачыстай Службы Божай вернікі малілісь за ўсіх людзей хворых і патрабуючых, а таксама за развіццё дабрачыннага і валанцёрскага служэння на Беларусі. Сярод прысутных на Урачыстасці булі вернікі грэка-каталіцкіх парафіяў св. Мікалая і Праведнага Язэпа, а таксама валанцёры Руху св. Мікалая і госці. Сярод ганаровых гасцей хацелася бы адзначыць амбасадара Францыі спадара Мішэля Рэнры.

Пасля заканчэння Службы Божай удзельнікі Урачыстасці сустрэліся на Агапе – хрысціянскім пачастунку. Прыемным сюрпрызам для вернікаў стаў канцэрт нарадовага спеву гурту Рада, даўніх сяброў парафіі.

Святы Мікалай з’яўляецца апекуном хворых і патрабуючых, а разам з тым усіх справаў міласэрднасці ў Царкве. Сваім жыццём ён паказаў нам прыклад жывой веры, якая праяўляецца ў вельмі канкрэтных учынках любові і міласэрнасці. Дзейсная любоў- гэта тое, чаго патрабуе кожны чалавек, таму прагнем дзяліцца прыкладам жыцця святога апекуна і маліцца аб яго заступніцтве.

 

Падзяліцца
12 Траўня 2013 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Мінск
  • http://%/gpakmadd218 hugh

    .

    áëàãîäàðåí.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...