Week-end для семья.

Вы любіце есці аплаткі, якімі дзеляцца на Раство вернікі ў касцёлах? Уяўляеце, калі перад табой паставяць вялізны мех кавалкаў такіх аплаткаў з прапановай “можаш есці”. І ў дадатак ты дзіця! Менавіта падобныя пачуцці іспыталі дзеці, пад час экскурсіі па аплаткарне сясцёр Свяцейшай сям’і з Назарэта, што ў Навагрудку.
Рэкалекцыйны цэнтр сясцёр ужо здаўна прыцягвае сем’і і дзяцей у свае абдымкі. Нездарма, бо менавіта адтуль паходзяць блаславёныя сёстры-пакутніцы, якія ў 1943 годзе аддалі сваё жыццё за сем’і. Таму, менавіта, туды і адправіліся сем’і дзетак Шляхецкай Школкі на выходныя каб адпачыць і памаліцца.