Хіппі-вечарына

Або проста, ДН Багданы! Словаў няма… Толькі стыльная інструкцыі для удзельнікаў і цудоўныя фота ад Марты.
Ну што, дарагія фрэнды, будзем разбірацца ў прыкідзе!)
Хіпі – гэта лета, сонца і кветкі! Таму колеры – яскравыя. Прынты – рознакаляровыя, узорыстыя. Тканіны – натуральныя. Таксама трэба адзначыць, што ўвесь клоўз мае этнічны ўхіл.
Безумоўна, самай адметнай дэталлю гардэроба з’яўляліся нагавіцы, ці трузера, кажучы па-нашаму, з клёшам, які пачынаўся ад калена, і чым большым ён быў, тым лепей. Яго нават адмыслова пашыралі, ушываючы дадатковае клінне.
Верх. Кашулі – лёгкія, свабодныя. Таксама падыдуць звычайныя баваўняныя цішоткі. Ёсць толькі некалькі ўмоваў: вопратка не новенькая, паолдавей, і ніякіх фірмовых лагатыпаў! Мы з вамі не мажоры) Вітаецца толькі традыцыйны сімвал “пацыфік”.
Таксама дэталлю вобраза можа стаць камізэлька: джынсавая ці скураная.
Гёрлы, можна абысціся лёгкімі сарафанамі і сукенкамі. Фасон – са сборкай пад грудзямі (амаль ампір 😉). Ці даўгую спадніцу спалучыць з любым варыянтам верху. Канешне, у моду пачала ўваходзіць даўжыня “міні”, але абыдземся без гэтага)
Абутак (шузы) – максімальна зручны: сандалі, кеды. А некаторыя хадзілі ўвогуле басанож)
Упрыгожванні – шмат) Але ні ў якім разе ніякіх каштоўных металаў і камянёў. У фаворы хэнд-мэйд. Таму даставайце свае падлеткавыя фенечкі) Датычыцца гэта і мэнаў, і гёрлаў!)
Яшчэ аднім адметным аксэсуарам з’яўляюцца характэрныя круглыя акуляры а ля Джон Ленан)
Завяршаем усё прычоскай. Хайр распускаем. Толькі, каб у вочы нічога не лезла, прыбіраем пад хайратнік – стужку, тасьму, скураны шнурок.
Гудбай! Вельмі хочацца пабачыць вашыя сонечныя вобразы)
P. S. Для большага ўваходу ў тэму можна паглядзець наступныя фільмецы: “Дом Сонца” і ” Через селенную” 🙂