Канферэнцыя АСЕТ у Воршы


Канферэнцыя АСЕТ у Воршы

28-29 кастрычніка адбылася канферэнцыя АСЕТ на тэму “Чым ніжэй маральнасць, тым вышэй смяротнасць”. Канферэнцыя была скіравана на падрыхтоўку валанцёраў-лектараў для працы ў школах і іншых навучальных установах. Асноўнай мэтай канферэнцыі было падкрэсліць, што вырашэнне надзённых праблемаў грамадства, такіх як пашырэнне СНІДу, алкагальнай і наркатычнай залежнасці, абортаў, сямейных праблемаў і разводаў ляжыць у сферы духоўнасці і маральнасці. Толькі выхаванне моладзі у пашане да хрысціянскіх маральных і духоўных каштоўнасцяў здатнае дзейсна супрацьстаяць глабальным праблемам грамадства. Таксама адным з важнах момантаў абсуджэнняў стала тэма дыструктыўнага ўплыву на беларускае грамадства гомасэксуалістскіх арганізацыяў, якія акрамя сваіх вонкавых піар-крокаў, праводзяць свае семінары і трэнінгі сярод нашай моладзі і школьнікаў. Гэтаму мы павінны рашуча супрацьстаяць! З боку каталіцкай Царквы на канферэнцыі прынялі удзел валанцёры Руху св. Мікалая з Віцебска і Воршы на чале з грэка-каталіцкім святаром Андрэем Кратом з Гародні.

 

Падзяліцца
29 Кастрычніка 2011 | Раздзел: Орша, Сям'я
  • http://%/dmpycnm7050 kyle

    .

    áëàãîäàðåí.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...