Летнік у Полацку 2012


Летнік у Полацку 2012

З 16 па 22 ліпеня ў Полацку адбыўся летнік для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця і валанцёраў. Праходзіў ён пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата.

Назва летніку была  незвычайнай і нават інтрыгуючай: “Касмічны злёт недаследаванных вандруючых планет 2” 012’ ”. А галоўнай мэтай летніку  было навучыцца бачыць і пазнаваць іншага чалавека такім, якім ён ёсць, яго ўнутраны свет, думкі і прагненні. Кожны з удзельнікаў быў іншапланецянінам, адзіным прадстаўніком сваёй нікім не даследаванай планеты. Яго заданнем было раскрыцца і данесці іншым удзельнікам усю прыгажосць і непаўторнасць свайго свету, у той час як іншыя, мелі магчымасць пазнаваць веліч і  загадкавасць Сусвету, створанага Богам. Былі на летніку і прадстаўнікі з планет з малой гравітацыяй. Яны былі непрыстасаваныя да зямной гравітацыі, таму, каб ім самастойна перамяшчацца былі патрэбны спецыяльныя прыстасаванні – касмічныя каляскі, але гэта рабіла іх яшчэ больш цікавымі і загадкавымі.

Праграма летніку была спакойнай і насіла больш адпачынковы характар. Гэта быў час, калі ўдзельнікі маглі выйсці за межы сваіх штодзённых клопатаў і памкненняў, спыніцца і проста пражыць дзень; калі было дастаткова вольнага часу, каб каля сябе пабачыць яшчэ і іншага чалавека, яго цікавы і непаўторны ўнутраны свет, яго клопаты і памкненні.

Арганізатары летніку выказваюць асаблівую удзячнасць а. Яну Майсейчыку з грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстова (г. Антвэрпан) і Вікторыі Ясіновіч, якая прадстаўляла на летніку грэка-католікаў Бельгіі за духоўную салідарнасць і падтрымку. Таксама, арганізатары шчыра дзякуюць сястры Валянціне Арсобе, сталай сяброцы летніку, за транспартную дапамогу.

Падзяліцца
  • http://valancer.by/abvestki/letnik-polacku-2/ Летнік у Полацку | Хрысціянскія валанцёры

    […] з мінулых летнікаў: 2012 год, 2011 год, 2010 год, Фотаздымкі з летнікаў Падзяліцца […]

  • http://%/ipvlxhj93 gene

    .

    thanks for information.

  • http://test.arche.by/letnik-u-polatsku/ Летнік у Полацку | Arche.by

    […] з мінулых летнікаў: 2012 год, 2011 год, 2010 год, Фотаздымкі з […]

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...