Летнік у Полацку 2019

На мінулым тыдні ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік “Канікулы з Богам” для людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця. Арганізатар летніка- валанцёры Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая.
У гэтым годзе летнік быў унікальны. І не толькі з прычыны юбілейнага характару, але, таксама і таму, што летнік наведалі цікавыя госці. Гэта прадстаўнікі супольнасі L’Arche з Варшавы. Міжнародны Рух L’Arche (Каўчэг) заснаваны Жанам Ванье дзейнічае ў 38 краінах свету і налічвае 154 супольнасці. Таксама, як і рух “Вера і святло” рух L’Arche ахоплівае разнастайнай апекай людзей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця, а што не малаважна іх бацькоў, іх сем’і. Бо, на самой справе, менавіта бацькі дзяцей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця патрабуюць большай падтрымкі чым самі дзеці.
Летнік атрымаўся насычаным і разнастайным. Кожны дзень у грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай правілася Боская Літургія. Пры парафіяльным будынку адбываліся гульні і забавы, вогнішча з гітарай і, звычна, лазня. На самой справе, нават не важна якой будзе праграма, галоўнае, каб рабіць гэта разам, як адна супольнасць, як адна хрысціянская сям’я.
На развітанне сябры з L’Arche запрасілі валанцёраў руху св. Мікалая да сябе ў госці, у Польшу. Нават, не толькі ў госці. Але каб застацца там даўжэй, паслужыць у супольнасці, набрацца практычнага досведу.
У свой час валанцёры руху св. Мікалая запрашаюць усіх, каго кранае тэма падтрымкі людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця маліцца ў намеры з’яўлення на Беларусі рухаў “Вера і Святло” і L’Arche (Каўчэг). Акрамя гэтага, усіх зацікаўленых, а перадусім бацькоў і сем’і людзей з абмежаваннямі псіха-фізычнага развіцця запрашаюць аб’яднаць высілкі, каб міласццю Божай, разам дасягнуць гэтай мэты. Калі Вы зацікавіліся, напішыце, калі ласка, нам на shybeka@gmail.com. Нашы тэлефоны: +375292997241 (мтс), +375299622019 (велком), +375336126418 (вайбер)