Полацкі летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця

Тры дні шчасця
Дасведчаныя людзі кажуць,
што для шчасця патрэбна
восем абдымкаў у дзень
А вось мора.
А вось мора.
А вось мора, мора Галілейскае…
Летнік у Полацку с 14 па 20 ліпеня 2014 зноў сабраў неабыякавых незвычайных людей. Канешне, хтосьці прыехаў раней, каб падрыхтаваць Пустыньку (памыць, прасушыць, прыгатаваць), а хтосьці паехаў пазней (бо трэба ж было пасля таксама прыбраць, памыць і упарадкаваць). А як дабіраліся! І на цягніках, начуючы-качуючы-чакаючы першага аўтобуса да Кароўнікаў, і на машынах, і на бусе, а хтосьці нават пешшу з Віцебска! (ішлі пілігрымкай і засталіся на Летнік).
А там усё звычайна-незвычайна! І мейсца ўсім хопіць, і вогнішча кожную ноч, і вершы-песні да раніцы, і такія шчырыя вочы, і такія моцныя духам людзі.
А вось човен.
А вось човен.
А вось човен на моры Галілейскім…
Сям’я Шыбекаў. Натхняльнікі, арганізатары, выканаўцы. Такі спакойны, усё разумеючы айцец Алесь. “А чаго я?!” – ужо над некім пажартаваўшая матушка Людміла. І аматарка цукерак і амаль самы малады валанцёр Настачка. А разам – наш штодзённы прыклад Любові. Дзякуй вам!
А вось рыбак.
А вось рыбак.
А вось рыбак у чоўне на моры Галілейскім…
Не магу не здзіўляцца магутнай Западнай Дзвіне, такой павольнай і лянівай ад ліпеньскай спёкі, снежным мурам Сафіі, маўклівым і надзейным,а таксама людзям, якіх ужо другі сустракаю ў Пустыньцы.
Наталля і Света. Вы спрабавалі боршч, які гатуюць дзяўчаткі? Вы зможаце адмовіцца ад дабаўкі, якую прапануе Света? Вы калі-небудзь чулі як Наталля ноччу каля вогнішча чытае вершы Рыгора Барадуліна? А, можа, вы ведаеце ў колькі дзяучаты ўставалі? А клаліся спаць? Калі раніца была хмурай, дастаткова было зайсці на кухню! Не, не таму што там ежа! Там заўсёды былі Наталля і Света, з ззяючымі вачыма, з усмешкамі ў сэрцы і на тварах увесь час нешта смажылі, варылі і пяклі!
Невес Антонаўна! Калі Вы гэта будзеце, чытаць, будзеце смяяцца! Вы заўсёды смяецеся, ці то над жартамі, ці то над стомленнасцю сваёй (ведаем, ведаем, вы ніколі не стамляецеся, але любы з нас на Вашым мейсцы проста зваліўся б ад стомы ўжо на другі дзень), ці то проста таму, што жыццё – гэта шчасце. Так хочацца мець хоць часцінку Вашай энергіі.
Юля з Полацку. Заўсёды сарамліва пасміхалася. І мыла посуд. Колькі я бачыла Юлю, увесь час яна мыла посуд. “Хоббі?” – скажаце вы, – не, не думаю. Тут штосьці іншае, ад чаго заўсёды цяплей і лягчэй жыць)))
Брату Сяргею і Арцёму, напэна, будзе напісана ода. Я не ведаю, як сфармуляваць зараз, дакладней, думак так шмат, што разгубілася. Але іх усе можна прывесці да аднаго сэнсу: “Абалдзець!” (у самым лепшым сэнсе гэтатага слова).
А наш кіроўца Юра? За рулём non-stop. Пакуль мы елі, спалі, спявалі вазіў-перавазіў-падвазіў нас. Толькі за нядзелю кіламетраў 500 праехаў.
Пра кожнага можна пісаць асобна і бясконца. А лепей наступным разам прыехаць і ўсё пабачыць на ўласныя вочы.
…А вось рыба.
А вось рыба.
А вось рыба на вудачцы ў руцэ ў рыбака на моры Галілейскім.
І нашыя дзеці, якія ўжо даўно не дзеці. Сярожка, Ціхан, Саша, Таня, Оля, Артур.
Учора вечарам, калі вярталіся дамоў пад спевы Арцёма і ціхія размовы, сочачы за сонцам, што хавалася ў хмарах, так хацелася, каб усіх дома хтосьці чакаў. Прыгатаваў вячэру, падараваў абдымкі. Каб не было гэтай розніцы паміж цёплай Пустынькай і холадам уласнай сям’і.
А вось і ўсё.
А вось і ўсё.
Не, не усё. Бо маем рукі, што гатовы да працы, і шчырае сэрца.
-
http://%/jtebekx60 jeffery
-
http://%/cajfbd1844
-
http://%/fgegcicg841
-
http://%/daibhdbbc048
-
http://%/ieeahhid8803
-
http://%/gfeedgebd7
-
http://%/abgcjh556
-
http://%/ffaddfccg8
-
http://%/egdgbdd573
-
http://%/adihajdf6290
-
http://%/jcjigajcb806
-
http://%/bcagjii189
-
http://%/cabjfaa6
-
http://%/fdehidebc968
-
http://%/bcabajhc966
-
http://%/fibaeic3952
-
http://%/gdabaf6
-
http://%/ghdgehdgd434
-
http://%/ijjebeae57
-
http://%/igghdabe894
-
http://%/bjbjeag2278
-
http://%/ecihcf850
-
http://%/decdbjbba4