Падарожжа ў Бельгію


Падарожжа ў Бельгію
31 ліпеня 2012 адбылася мерапрыемства арганізаванае сумесна Хрысціянскім валанцёрскім Рухам св. Мікалая і супорльнасццю Арка (Бельгія).
Ціхан Галубкоў з маці Ірынай прыехалі ў Бельгію, па запрашэнню святара з Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы г. Антверпэн а. Яна Майсейчыка.
Гасціла візытатараў арганізацыя “Арка”, якая знаходзіцца ў мястэчку Біэргес,  што 30 км ад Бруселя. Сама арганізацыя бярэ пачатак ад 1960-х гадоў. Яе стваральнік – Ян Ван’ер. Канадзец, які не пагадзіўся з тым, што асобы, якія маюць асаблівасці псіха-фізычнага развіцця, жывуць ў псіхіатрычных шпіталях. Ён забраў са шпіталя дваіх дарослых мужчын і яны пачалі жыць утраіх недалека ад Парыжа. Так і ўзяў свой пачатак Каўчэг (Арка). На сённяшні дзень ён ахоплюе 36 краінаў свету.
З Ціханам і Ірынай у першы дзень, мы паехалі ў гарадок Остэндэ, што знаходзіцца каля самага Паўночнага мора. Ох, мы і пакупаліся, а мора было халодным! На другі дзень мы паехалі ў парк Валібі, так называецца бельгійскі парк атракцыёнаў. Канешне, нават ўявіць сябе не магла, што Ціхан такі адважны! Ну, ні за што б не пайшла туды адна. Але з Ціханам мне атракцыёны падаліся не такімі страшнымі!
На 3-ці дзень нас сустракаў Брусэль! Мы пахадзілі па галоўным плошчам, паелі марозіва і нарабілі шмат здымкаў! А ў вечары нас чакала вячэра з беларусам, імя якога Арцём. Таксама, адным з арганізатараў паездкі і спонсарам. Трэба прызнаць, што бельгійская чыгунка аказалася падрыхтаванай да нас траіх, ды яшчэ, з інвалідным возікам. Нам дапамагалі працаўнікі чыгункі ўваходзіць і сыходзіць з цягніка. Што было прыемным сюрпрызам для мяне!
На 4-ты і 5-ты дзень мы паехалі ў Францыю! Тут усю арганізацыю ўзялі на сябе маладое сужэнства з Берасця: Паша і Кацярына. Гэта з імі мы паглядзелі паўночную сталіцу Францыі – Ліль. Мы вельмі ім удзячныя за прыём і падарункі!
У апошнія дні мы паглядзелі Антверпэн, Монс, Ватэрло і Ваврэ. Канешне, яны захапляюць сваім хараством! Маленькія вулачкі і якая архітэктура!
Са свайго боку хачу выказаць падзяку грэка-каталіцкай Царкве ў Менску за сустрэчу і дапамогу Ірыне з Ціханам, а. Яну Майсейчыку, Пашы і Кацярыне, Арцёму. Зараз я ўжо ўпэўненна, што варта было ехаць і на чужыну, хаця б толькі для гэтай справы! Усе малымі крокамі, але добрымі!
Вікторыя. “Арка” (Бельгія)
Падзяліцца
  • http://%/rpxreljva91 Jessie

    .

    tnx!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...