Акцыя “Св. Мікалай ідзе да дзяцей”

Пачатак акцыі “Св.Мікалай ідзе да дзяцей”. Гэта незвычайная акцыя, калі кожны можа на невялікі час стацца Святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома альбо з небагатай сям’і. Акрамя таго, кожнаму, хто хоча павіншаваць дзіця, мы прапануем напісаць ліст ад імя Святога Мікалая. Пазней, на свята Божага Нараджэння, сабраныя падарункі будуць урачыста падараваныя дзецям з дзіцячых дамоў і бедных сем’яў.