Начное моладзевае чуванне


Начное моладзевае чуванне

У ноч з 21 на 22 лістапада пры царкве парафіі адбылося чарговае начное моладзевае чуванне, якое было прысвечана святу Уваходу ў святыню Найсвяцейшай Багародзіцы. Моладзь розных канфесій ужо не першы раз збіраецца на ўзмоцненую начную малітву. Чуванне як заўсёды распачалося Вячэрняй, пасля чаго а. Алесь Шыбека чытаў разважанні Фамы Кемпійскага, распавёў пра значэнне асобных частак Службы Божай. Моладзь у сваю чаргу разважала над часткамі літаній. Потым усе разам маліліся ружанец, а таксама ў асабістых інтэнцыях. Па традыцыі здзейснілі шлях на Юр’еву горку з запаленымі свечкамі, дзе памаліліся за горад Віцебск. Падчас “чаёвай паўзы” размаўлялі на духоўныя тэмы. Практыка начной малітвы надала прысутным моц найбольшай духоўнай сканцэнтраванасці, моманты пэўнага евангелізацыйнага адкрыцця і перажывання асабістага жыцця ў еднасці з Хрыстом. Чуванне скончылася ранішняй Літургіяй. Моладзь, якая не ў першы раз прысутнічае на начной малітве ўпэўнена, што ласка Божая і моц Духа Святога сыходзяць на тых, хто моліцца, а таксама на тых, за каго моляцца. Таму практыка начных чуванняў будзе працягвацца.

Падзяліцца
22 Лістапада 2009 | Раздзел: Віцебск, Валанцёрская фармацыя+

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...