Пасха з дзецьмі


Пасха з дзецьмі

Тэатральная творчасць у дзіцячым прытулку. Падчас велікодных святаў дзеці з Цэнтра часовага знаходжання паказалі сцэнку “Уваскрасенне”. Пастаноўкай сцэнкі займаліся валанцёры – Ірына Лобан, Насця Забалатнюк і Стася Цярэнцьева. Яны ж і прынялі ўдзел разам з дзецьмі ў міні-спектаклі. Паказ сцэнкі прайшоў удала: дзецям з прытулка, выхавацелям, валанцёрам і гасцям было цікава пачуць і паглядзець гісторыю пра ўваскрасенне кветачак, за якой алегарычна хаваўся сэнс свята Уваскрасення Хрыстова. Пасля тэатральнага выступу ўдзельнікі атрымалі падарункі, а ў прытулку было наладжана святкаванне Пасхі. Усе прысутныя валанцёры дапамаглі арганізаваць гульні, песні і танцы, каб дзеці адчулі радасць, цеплыню і значнасць галоўнага хрысціянскага свята, а таксама ўпэўніліся ў бязмежнай Божай любові.

Падзяліцца
14 Красавіка 2011 | Раздзел: Віцебск, Дзеці

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...