Пілігрымка Віцебск-Полацк


Пілігрымка Віцебск-Полацк

Як вядома, з 7 па 12 ліпеня адбылася XV юбілейная штогадовая пілігрымка Віцебск-Полацак. Сёлета яна праходзіла пад дэвізам ”Крыж Хрыста – знак любові”. Удзел у пілігрымцы ўзялі вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы з усіх куткоў Беларусі. Па традыцыі, сярод удзельнікаў былі таксама рыма-каталікі і праваслаўныя.

Падчас Пілігрымкі была наладжана праца ў групах дзяленьня, дзе можна было паразважаць і падзяліцца сваім духоўным вопытам і перажываньнямі, зьвязаннымі з агульнай тэмай пілігрымкі ”Крыж Хрыста – знак любові”. На месцах начоўкі пілігрымамі былі падрыхтаванныя канцэрты духоўнай музыкі для мясцовага насельніцтва.

Канечным пунктам Пілігрымкі быў горад Полацак, куды пілігрымы прыйшлі ў суботу 11 ліпеня пад вечар і дзе ў саборы Сьвятой Сафіі маглі паслухаць канцэрт духоўных песьняў у выкананьні міжпарафіяльнага хора ”Прасфара”.

Увечары ў суботу у храме сьв. Параскевы Полацкай была адслужаная Вячэрня з Ліцьцёй і асьвячэньнем хлебаў. На Вячэрні сьпяваў таксама хор ”Прасфара” з Менску.

Нядзеля – 12 ліпеня – была ў Полацкай грэка-каталіцкай парафіі днем сьвята. Сьвятаваўся Ўспамін сьвятых мучанікаў Барыса і Глеба.

Гэта быў таксама Дзень малітвы за Бацькаўшчыну.

Боскую Літургію, што была адслужаная ля храму сьв. Параскевы Полацкай, узначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні сьвятароў з розных парафіяў БГКЦ, у тым ліку протапрэзьбітараў Цэнтральна-заходняга і Усходняга дэканатаў – а. Андрэя Абламейка і а. Зьміцера Грышана.

А пасьля Боскай Літургіі вернікі мелі магчымасьць ушанаваць часьцінку дрэва Пачэснага Крыжа Гасподняга

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...