Валанцёрскі адпачынак у Польшчы

З 8 па 18 жніўня валанцёры з Руху святога Мікалая здзейснілі падарожжа ў Польшчу па запрашэнні дабрачыннага каталіцкага руху Бэтэль.
Мэтай паездкі было знаёмства з дзейнасцю Бэтэль у Польшчы, узбагачэнне уласнага досведу, а таксама адпачынак. Валанцёры наведалі некалькі дамоў Бэтель, у якіх стала жывуць асобы с абмежаванымі магчымасцямі разам са сваімі сябрамі-апекунамі.
Падчас падарожжа валанцёры наведалі Кракаў, Чэнстахову, курортны гарадок у гарах Крыніца-Здруй (Krynica-Zdrój). А таксама Новы Сонч і Стары Сонч (Stary Sącz), дзе яны мелі магчымасць маліцца ля мошчаў св. Кінгі. У апошнія дні адпачынку валанцёры падняліся на адну з гор у Сандэцкіх Бескідах. Гара Яважына Крыніцка (Jaworzyna Krynicka) ўзвышаецца на 1114 м над узроўнем мора.
Жыхары дамоў Бэтэльвельмі гасцінна прымала валанцёраў з Беларусі: сьпявалі, размаўлялі, запрашалі ў госці на наступныя гады, а некаторыя нават выявілі жаданне адправіцца на Беларусь у госці:)
-
http://%/tbgtlj3 perry