Сустрэча ў Селютах


Сустрэча ў Селютах

26 кастрычніка адбылася чарговая арганізацыйная сустрэча валанцёраў Руху св. Мікалая з кіраўніцтвам і жыхарамі селютскага псіха-неўралагічнага дому-інтэрнату. Пад час сустрэчы кіраўніцтва інтэрнату арганізавала для валанцёраў і іх гасцей чарговую экскурсію па інтэрнацкаму будынку, азнакоміла са сваімі новымі напрацоўкамі ў арганізацыі дасуга жыхароў і выказала свае чаканне на шчыльнае супрацоўніцтва з валанцёрамі. Нагадваю, што у інтэрнаце стала пражываюць каля 170 чалавек і адной з важных задач з’яўляецца арганізацыя дасуга і розвітку асобаў непоўнаспраўных і хворых стала пражываючых у інтэрнаце. Персаналу трагічна нехапае, а людзі у чатырох сценах праводзяць усё сваё жыццё. Не менш важнай задачай ёсць падтрымка і саміх працаўнікоў інтэрнату, які выконваюць псіхалагічна вельмі непрастую працу. Першы раз за чатыры гады валанцёрскай працы ў інтэрнаце вынікла і новая праблема – транспарт да даезду валанцёраў да інтэрнату. Таму калі хто хацеў бы падтрымаць валанцёрскае служэнне ў селюцкім інтэрнаце (Віцебск) і мае ўласны транспарт, каб давоціць валанцёраў да інтэрнату і назад, будзем вельмі рады прыняць дапамогу. Звычайна паездкі ў інтэрнат адбываюцца зраніцы ў суботу, хаця магчыма і ў іншыя дні.

Адказны: Алена +375292656060

Падзяліцца
26 Кастрычніка 2011 | Раздзел: Віцебск, Людзі з абмежаванымі магчымасцямі
  • http://%/xbopjybtf3 herman

    .

    áëàãîäàðåí!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...