Валанцёры для Віцебска.


Валанцёры для Віцебска.

Пасля летняга адпачынку зноў бярэмся за дабарачынныя справы! 10 верасня адбылася валанцёрская сустрэча Руху св. Мікалая ў Віцебску. Праходзіла яна ў рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа. Пад час сустрэчы валанцёры абмяркоўвалі свае планы на новы навучальны год. А іх хапае! Бо ў Віцебску ёсьць шмат месцаў, дзе патрэбны рукі і добрыя сэрцы валанцёраў – людзей, якія гатовыя ахвярна прыйсьці на дапамогу патрабуючым людзям.

Так, валанцёрскай дапамогі чакаюць Віцебскі прытулак часовага знаходжання на вул. Залатагорскай. Сюды нашыя валанцёры прыходзяць ужо не адзін год. Тут знаходзяцца дзеці ад 3 да 16 год. Знаходзяцца яны тут некаторы час – звычайна ад месяца да года. Гэта свайго роду “перавалачны пункт”, дзе дзеці чакаюць альбо на адпраўку ў дзіцячы дом альбо на вяртанне ў сваю сям’ю (у тым выпадку, калі бацькі выправіліся – напрыклад, перасталі піць і ўладкаваліся на працу). Праверка хатніх заданняў, творчыя заняткі (маляванне, лепка з пластыліну і г.д.), гульні і проста адорванне дзяцей сваім цяплом і сяброўствам – усё гэта чакае валанцёраў у гэтым прытулку. Праца знойдзецца для кожнага па яго ўпадабаннях! (+375295180909 Віка)

Віцебскі дом інвалідаў і ветэранаў знаходзіцца па вул. Фрунзэ. Тут жыве шмат людзей састарэлага веку, многім з іх цяжка рухацца самастойна. Да часткі жыхароў гэтага дому перыядычна прыходзяць сваякі і знаёмыя, але ёсьць такія, хто ня мае нікога. Нашыя валанцёры апякуюцца хворымі з гэтага дому. Гэтым людзям патрэбна духоўная падтрымка, а таксама фізічная сіла – напрыклад, каб дапамагчы давесьці іх (многія з іх на калясках) на Службу, якая бывае тут раз на тыдзень, або вывесці на прагулку. (+375295145669 Наташа,+375295180909 Віка)

У Сялюцкім інтэрнаце для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця жывуць непаўнаспраўныя ад  18 год. Гэтыя людзі заўсёды вельмі чакаюць валанцёраў – суменсыя прагулкі, размовы, творчыя заняткі, падрыхтоўка сцэнак, канцэртаў на святы – такая валанцёрская праца на сённяшні дзень патрэбна гэтаму інтэрнату. (+375292920047 Святлана).

Таксама, будзе патрэбна валанцёрская дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі і акцый.

Калі хтосьці адчуў у сваім сэрцы жаданне прысвяціць крыху свайго часу для іншых –  запрашаем далучыцца да нашых акцыяў!

Падзяліцца
12 Верасня 2012 | Раздзел: Віцебск, Валанцёрская фармацыя+

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...