Сустрэча груп Тэзе у Менску


Сустрэча груп Тэзе у Менску

27 лістапада пры душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Менску адбылася духоўна-фармацыйная сустрэча для моладзі. Сустрэча складалася з двух галоўных частак.

Першая частка сустрэчы – апалагетычна-катехетычная, праводзіў яе грэка-каталіцкі святар з Ліды- а. Андрэй Буйніч. Ён прыгадаў словы Папы Яна Паўла II, што кожны чалавек падобны да птушкі, якая мае два крылы: розум і веру. І трэба намагацца абгрунтаваць сваю веру. Апалагетыка- і ёсць, менавіта, навукай абгрунтавання сваёй веры. Першую сустрэчу а. Андрэй прысвяціў выясненню асноўных термінаў апалагетыкі, такія як Аб’яўленне, Верагоднасць Аб’яўлення і інш., а таксама зазначыў прадмет і метады апалагетычнай навукі.

Другая частка – сацыяльная, праводзіў яе іншы грэка-каталіцкі святар з Менска – а. Аляксандр Шыбека. Ён зазначыў, што вера ёсць вялікім дарам ад Бога, але і адначасова вялікай адказнасццю, каб гэты дар выкарыстоўваць і памнажаць. а. Аляксандр прыгадаў евангельскую прыповесць пра талянты і пра тое, што сталася з тым чалавекам, які свой талянт закапаў у зямлю. Пад час сустрэчы ўдзельнікі сумесна шукалі розныя варыянты практычнага выкарыстання дару веры ў сацыяльным служэнні, делячыся сваім досведам. У выніку былі выпрацаваны некалькі практычных валанцёрскіх ініцыятываў.

Падзяліцца
27 Лістапада 2011 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Мінск, Навіны
  • Halszkazsanoka

    Witam z Polski 😉 Jestem mama Dawida, który pomagał stworzyć tę stronkę internetową.
    Miło się o Was czyta. Pozdrawiam serdecznie z Polski z miasta Sanoka.
    Halina Więcek

  • http://www.facebook.com/people/Aleksandr-Shybeka/1173650835 Aleksandr Shybeka

    Dzięki za pozdrowienia! Rady tu pobaczyc Pani! Dawid naprawdę zrobil bardzo dużo dla istnienia internet strony, również jak i spraw charytatywnych na Belarusi! Jest bardzo ofiarny! Dzięki Pani od naszej wspólnoty!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...