Сьв. Мікалай наведаў непaўнаспраўных у Віцебску


Сьв. Мікалай наведаў непaўнаспраўных у Віцебску

–        Сьвяты Мікалай! Сьвяты Мікалай! – хорам клікалі прыйсьці Сьвятога непоўнаспраўныя, для якіх 2 Сьнежня пры віцебскай парафіі Уваскрасеньня Хрыстовага была падрыхтаваная сустрэча з нагоды сьвята Сьвятога Цудатворцы.

Праводзіць падобныя духоўна-малітоўныя сустрэчы, прысьвечаныя розным хрысьціянскім сьвятам, у Віцебску стала ўжо добрай традыцыяй. Гэтым разам валанцёры падрыхтавалі для непоўнаспраўных асобаў і іх бацькоў незвычайную праграму. Упершыню гледачы ўбачылі Тэатр ценяў, які распавёў пра жыцьцё Сьвятога Мікалая. Пасьля гэтага адбылася віктарына, дзе выявілася, наколькі ўважліва гледачы сачылі за падзеямі ў пастаноўцы і маглі распавесьці, што запомнілі з зямнога жыцьця сьвятога. А таксама удзельнікаў сустрэчы, а іх сабралася каля 30 асобаў, наведаў сам сьвяты Мікалай! Безумоўна, не абыйшлося без падарункаў: але ў адказ на падарунак і самі ўдзельнікі сьвяточнай сустрэчы павінны былі штосьці падараваць сьвятому: хто вершык, хто песьню, хто танец, адзін з непоўнаспраўных хлопцаў нават змог сыграць на гітары!

Пасьля былі падрыхтаваныя конкурсы, а таксама салодкі стол.

Падзяліцца
  • http://%/lchdblake610 Scott

    .

    áëàãîäàðåí.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...