св. Мікалай у Менску


св. Мікалай у Менску

10 снежня ў Менску пры грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа прашла святочная праграма, падрыхтаваная да  свята св. Мікалая. Прынялі ўдзел у ёй дзеці з розных грэка-каталіцкіх парафіяў і іх бацькі.

Святкаванне пачалося з дзіцячай Службы Божай, пад час якой маленькія парафіяне маліліся за сваіх бацькоў, а таксама за ўсіх дзетак, у якіх гэтых бацькоў няма і бедныя сем’і.

Пасля Службы Божай да дзетак прыйшлі анёлкі і лясныя звярушкі і пачалі гуляць з дзеткамі і праводзіць конкурсы. Але раптам сталася непрадбачанае… На свята прабраўся чорт і хацеў перашкодзіць анёлам рабіць добрыя справы, а як зброю, ужыў цукуркі (што праўда, штучныя, як потым высветлелася). Але дзеці супрацьсталі чорту і на дапамогу заклікалі св. Мікалая, які і прагнаў яго. Сілы дабра перамаглі, дзякуючы дзіцячым высілкам. За гэта дзеці ад святога Мікалая  атрымалі падарункі. Пасля гэтага прыйшла чарга атрымліваць падарункі і дарослым. Але дзеля гэтага ім трэба было добра папрацаваць, паудзельнічаць у конкурсах і забавах. Трэба ж дзяцей пасмяшыць, гэта ж іх свята!

На заканчэнне св. Мікалай папрасіў дзетак намаляваць сябе і Раство. Потым ён аднясе гэтыя малюнкі ў Хоспіс, каб і там нарадзіць маленькі праменьчык радасці.

Падзяліцца
10 Снежня 2011 | Раздзел: Дзеці, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...