Святы Валянцін па -хрысціянскі

14 лютага валанцёры запрасілі да сябе ў госці старэйшых дзетак з сацыяльнага прытулку каб адзначыць дзень святога Валянціна. Адзначыць не ў звычайны спосаб. А менавіта ў сяброўскай атмасферы паразважаць над тэмамі, якія так цікавяць маладых людзей.
Каханне і закаханасць- як іх адрозніць? Што трэба каб быць шчаслівым у шлюбе? Напэўна, на гэтыя пытанні змогуць адказаць нават не ўсе дарослыя, калі яны ўвогуле калі- небудзь думалі аб гэтым. Але ад разумення гэтых пытанняў залежыць вельмі шмат!