Святы Мікалай

6 снежня мы ўшаноўваем памяць свяціцеля Мікалая, біскупа Міраў Лікійскіх.
Для нас, валанцёраў, святы Мікалай- гэта перш за ўсё прыклад шчырага і бескарыснага служэння бліжнему, заснаванага на любові да Бога. Нажаль, свет таіць шмат спакусаў для чалавека. Таму нават у добрых справах чалавек можа не заўсёды шукаць Бога і паходзіць яны могуць не заўсёды з любові. Спакуса не спіць. Шуканне чалавечай славы, павагі, а таксама амбіцыі і матэрыяльныя інтэрэсы могуць незаўважна стаць матывамі добрых ўчынкаў. Таму хрысціяніну патрэбна заўсёды Божая падтрымка і ласка каб захоўваць сябе верным і чыстым.
Праз заступніцтва святога Мікалая Цудатворцы молімся за валанцёраў руху св. Мікалая і ўсіх шчырых і ахвярных дабрачынцаў каб заставацца вернымі Хрыстовай навуцы.
Боская Літургія за валанцёраў і дабрачынцаў адбудзецца 6 снежня а 18.30 (вул. Аржанікідзэ 6)
-
http://%/kbmoddzi27 alex