У пошуках Вялікага Скарбу


У пошуках Вялікага Скарбу

У суботу 21 траўня ў Мінску адбылася незвычайная акцыя. Дзеці з прытулку Ленінскага раёна разам з валанцёрамі руху св. Мікалая адправіліся ў лес, каб ператварыцца ў індзейскае племя, прайсці шмат выпрабаванняў і здабыць скарбы Майя.

Нават халоднае надвор’е і дождж напярэданні не змаглі выстаяць перад дзіцячай малітвай і гарачым жаданнем адправіцца ў падарожжа. Таму суботні дзень выдаўся цёплым і сонечным.

У лесе на паляне Апачаў дзяцей сустрэлі Лена- Мора Па Калена і Каця- Асліная Галава, якія і паведамілі дзецям вялікую тайну аб легендарных скарбах Майя. Так дзеці вырушылі ў нялёгкі шлях да каштоўнасцяў. Праз конкурсы і зпаборніцтвы з канкуруючым племем дзеці ўсёж такі дасягнулі запаветнай мэты.

Гэта быў толькі адзін дзень з жыцця дзетак з прытулку, сонечны і цёплы. Магчыма, такіх сонечных і радасных дзён у іх жыцці будзе вельмі шмат. Можа не вельмі. Няхай добры Бог блаславіць іх на нялёгкі шлях у пошуках Вялікага Скарбу і пашле добрых сяброў, якія бы падаравалі ім святло сваёй малітвы і сагрэлі агнём любячага сэрца.

Падзяліцца
21 Траўня 2016 | Раздзел: Дзеці, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...