V Нацыянальная пілігрымка сем’яў


V Нацыянальная пілігрымка сем’яў

15 кастрычніка у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася V Нацыянальная пілігрымка сем’яў. У пілігрымцы пранялі ўдзел вернікі з розных рыма-каталіцкіх дыяцэзій Беларусі, а таксама прадстаўнікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы, на чале з а. Аляксандрам Шыбека.

«Прыносім перад аблічча нашай Пані, Каралевы нашых сем’яў радасці і клопаты, дасягненні і няўдачы, каб у Яе прысутнасці ўсё асэнсаваць: веліч перамог і горыч страт, якія адчувае сям’я ў дадзеным рэгіёне Еўропы і свету», — прывітаў прысутных на пачатку сустрэчы біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах сям’і пры епіскапаце Беларусі.

Цэнтральным пунктам пілірымкі стала святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з сем’ямі маліўся Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які на гэтым тыдні прыбыў у нашу краіну. Гэта літургія стала першай малітвай прадстаўніка Апостальскай Сталіцы з беларускімі вернікамі.

Актуальнымі, на думку Мітрапаліта Кандрусевіча, надалей застаюцца праблемы выхавання маладога пакалення (у тым ліку рэлігійнае выхаванне) і забойства ненароджаных дзяцей. Але ўсе праблемы можна вырашыць, калі ў сэрцы чалавека будзе Бог.

P.S. У артыкуле выкарастаны матэрыялы з сайту catholic.by

Падзяліцца
15 Кастрычніка 2011 | Раздзел: Мінск, Навіны, Сям'я
  • Zmija

    Цікавае навіна

  • http://%/eznejbkv1 Jose

    .

    tnx for info!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...