Валанцёрская сустрэча з удзельнікамі 34-й сустрэчы моладзі Тэзэ прайшла ў Віцебску


Валанцёрская сустрэча з удзельнікамі 34-й сустрэчы моладзі Тэзэ прайшла ў Віцебску

Незвычайная валанцёрская сустрэча адбылася ў Віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага 10 студзеня. На сустрэчы прысутнічалі ўдзельнікі 34-й сустрэчы Тэзэ, якая праходзіла ў Берліне. Дзяўчаты распавялі пра паездку, свае ўражанні, адказалі на пытаньні і паказалі фатаграфіі. У гэтым годзе сярод удзельнікаў віцебскай групы быў адзін непаўнаспраўны ўдзельнік – Ціхан.

Сустрэча праходзіла з 28 снежня 2011 па 1 студзеня 2012 года ў сталіцы Германіі. 160 берлінскіх парафій, каталіцкіх і пратэстанцкіх, прымалі пілігрымаў, якія прыехалі, каб правесці час ў малітве, а разам з гэтым знайсці сяброў з розных куткоў Еўропы і пазнаёміцца з нямецкай культурай.

Тэмай, якую ў гэты раз прапанавалі арганізатары сустрэчы, была «Шлях да новай салідарнасці паміж людзьмі». Над пытаннямі “новай салідарнасці” ў штодзённым жыцці моладзь магла паразважаць штодзень падчас працы малых груп, якімі кіравалі свецкія аніматары.

Сёлета ў пілігрымцы даверу прынялі ўдзел каля 35 тысяч чалавек з 54 краін свету. Удзельнікаў-беларусаў у гэтым годзе сабралося каля 700 чалавек. Большасць маладых людзей пасялілася на 5 дзён у хрысціянскіх сем’ях, некаторыя жылі ў школах, інтэрнатах, пры манастырах.

Акрамя малітоўных сустрэч і працы ў групах, пілігрымы мелі магчымасць наведаць і гістарычныя месцы ў Берліне, музеі, зрабіць здымкі, пазнаць культуру і традыцыі нямецкага народа, а таксама і іншых краін, бо прадстаўнікі кожнай рабілі сваю прэзентацыю . Як і штогод, у апошнія дні перад Новым годам была абвешчана назва краіны, дзе сустрэча Тэзэ будзе праходзіць наступным разам – так, чарговая пілігрымка даверу адбудзецца ў Рыме, сталіцы Італіі.

Падзяліцца
10 Студзеня 2012 | Раздзел: Віцебск, Валанцёрская фармацыя+, Навіны
  • http://%/ypmjaoxa82 Terry

    .

    thank you!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...