Вялікапостныя валанцёрскія рэкалекцыі.


Вялікапостныя валанцёрскія рэкалекцыі.

9 сакавіка пры грэка-каталіцкім Цэнтры св. Язэпа (г. Мінск, вул. Аржанікідзе 6 ) адбыліся Вялікапостныя духоўна-малітоўныя рэкалекцыі.

Ва ўсходняй Царкве ёсць традыцыя правядзення малітоўных чуванняў у пятніцу, перад нядзеляй Крыжапаклоннай, калі вернікі ў асаблівы спосаб разважаюць аб Крыжы Гасподнім і моляцца аб Божае блаславенне і дапамогу ў верным нясенні свайго ўласнага крыжа. Рэкалекцыі насілі больш малітоўны характэр і складаліся з малітвы псальмамі, Ісусавай малітвы, духоўных чытанняў апостальскіх айцоў, разважання над біблейнымі тэкстамі. Цэнтрам рэкалекцый стала Літургія Наперадасвячаных Дароў.

Акрамя валанцёраў у рэкалекцыях прымалі ўдзел, таксама, вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафій.

Падзяліцца
09 Сакавіка 2012 | Раздзел: Валанцёрская фармацыя+, Мінск, Навіны

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...