Сям’я


Лёгка любіць далёкіх, але не так лёгка любіць бліжніх.

Маці Тэрэза з Калькуты

Сям’я у Беларусі, як і ва ўсім свеце, сёння знаходзіцца ў небяспецы. Ёй пагражаюць парушэнне традыцыі сямейнага жыцця і выхавання дзяцей, сямейных каштоўнасцяў, зніжэнне нараджальнасці і павышэнне смяротнасці. Назіраюцца такія з’явы як рост колькасці няшчасных сем’яў, зніжэнне ўзроўню здароўя, няпоўных сем’яў, высокая лічба абортаў… 45% сем’яў разведзены. Расце колькасць самотных маці. Калі ў 1990 г. іх было 8,5%, то ў 2008 узрасло да 20%.

У многіх краінах свету прыняты законы, якія легалізуюць гомасексуальныя саюзы з правам усынаўлення дзяцей, а таксама законы аб эўтаназіі.

Усё гэта руйнуе сям’ю, а значыць – вядзе да знішчэння Беларусі.

Між тым, сужэнства і сям’я, паводле вучэння Каталіцкай Царквы, з’яўляюцца падмуркам здаровага развіцця грамадскай супольнасці. Сям’я, як непарушны саюз мужчыны і жанчыны, адной з мэтаў якога з’яўляецца працяг і ахова жыцця, свой пачатак бярэ ад Створцы.

Паняцце інстытуту сям’і як Богам створанага адзінага і непарушнага саюзу мужчыны і жанчыны, а таксама паняцце жыцця як самага вялікага Божага дару ў наш час абясцэньваецца і пастаўлена з ног на галаву. У сувязі з гэтым перад Царквой стаіць задача звяртаць большую ўвагу на навучанне аб сям’і і яе мэтах, ахове жыцця, належнай падрыхтоўцы моладзі да стварэння сям’і і выхавання да адказнага мацярынства і бацькоўства.

1. Абарона ненароджанага жыцця (Віцебск)

Дадзены накірунак распрацаваны згодна з маральным вучэннем Каталіцкай Царквы, скіраваным супраць абортаў.

Неабходнаcць абараняць жыццё- з’яўляецца адной з найбольш актуальных для нашай краіны. За мінулы год насельніцтва Беларусі зменшылася на 19 тысяч чалавек. Дэмаграфічны крызіс працягваецца… І тут трэба паглядзець праўдзе ў вочы і адказаць на пытанне: чаму?

Найперш гэта маральны аспект. Сучасныя сем’і маладзетныя. У гісторыю таксама канулі сем’і, якія складаліся з многіх пакаленняў. У пошуку выгоднага жыцця сучасныя сем’і не жадаюць мець шмат дзяцей. Калі для падтрымкі «status quo» насельніцтва трэба, каб адна сярэднестатыстычная жанчына нарадзіла 2,2 дзіцяці, то рэальна ў Беларусі яна нараджае толькі 1,23 дзіцяці.

Другой вельмі вялікай праблемай з’яўляюцца аборты, якія на самой справе ёсць не што іншае, як забіццё самага безабароннага, бо ненароджанага, чалавека. Паводле дадзеных Фонду Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па народанасельніцтву, у 2006 г. у Беларусі колькасць абортаў на 100 народжаных дзяцей дасягнула 61, а ў 2007 г. — 45… А хто ведае, колькі абортаў выклікаюць гарманальныя «пілюлі наступнай раніцы»?

Таксама Каталіцкая Царква выказваецца супраць практыкі штучнага апладнення, якая ў апошні час пашыраецца ў Беларусі. Маральна яна не можа быць апраўдана, бо адбываецца забойства эмбрыёнаў, якія на самой справе з’яўляюцца зачатым жыццём. Кожны з нас калісьці быў эмбрыёнам.

Маральна непрымальнай з’яўляецца і практыка выкарыстоўвання зародкаў для вытворчасці амаложваючых прэпаратаў, якія ўсё больш і больш практыкуюцца ў шоў-бізнесе.

Што мы робім:

  • молімся ў абартарыях за ўратаванне дзяцей ад аборту і навяртанне бацькоў (малітва арганізавана дабрачынным фондам “Адкрытыя Сэрцы” (Магілёў);
  • праводзім сустрэчы па дадзенай тэме сярод моладзі і сямейных параў.

2. Сям’я ў патрэбе (Віцебск)


Кожная сям’я можа перажываць у пеўныя моманты свайго існавання розныя выклікі і выпрабавання. Нажаль, у нашым грамадстве сустракаюцца сем’і, якія патрабуюць асаблівай увагі і клопату. Таму рука дапамогі і падтрымкі для іх вельмі патрэбная.

Што мы робім:

  • аказваем, па магчымасці, матэрыяльную дапамогу патрабуючым сем’ям,
  • дапамагаем зразумець і прыняць духоўныя хрысціянскія каштоўнасці, якія ёсць вельмі каштоўнымі у справе адраджэння сям’і.

3. Адукацыйная праграма

АСЕТ (Ворша, Мінск)

Партнёрская праграма, якая праводзіцца сумесна з культурна-асветніцкай установай АСЕТ.

Мэта праграмы:

  • азнаямленне грамадства з актуальнымі маральнымі праблемамі сучаснасці і фактарамі, якія ўплываюць на трываласць сям’і: праблема абортаў; алкагольная і наркатычнай залежнасць; парнаграфія; камп’ютарная залежнасць; суіцыд; СНІД; дэструктыўная дзейнасць арганізацый, якія абараняюць гомасэксуалізм, і іншых арганізацый, якія разбураюць інстытут сям’і і дэмаралізуюць грамадства.
  • стварэнне перадумоваў для пазітыўнага бачання традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей у грамадстве.

Што мы робім:

  • удзельнічаем у падрыхтоўцы лектараў для валанцёрскай адукацыйнай працы ў навучальныхустановах;
  • прымаем удзел у падрыхтоўцы акцый, семінараў і канферэнцый згодна з мэтай адукацыйнай праграмы.
4. Клуб для сузалежных (Мінск)
Алкагалізм- адна з галоўных прычын распаду і дісфункцыйнасці сям’і. У нашай краіне ён з’яўляецца вельмі актуальнай праблемай і ад вырашэння яе залежыць і вырашэнне шматлікіх іншых сацыяльных праблем грамадства.
Але трэба памятаць, што дапамогі патрабуюць не толькі самі хворыя на алкагалізм (ЗАЛЕЖНЫЯ), але, таксама, і члены их сем’яў (сужонкі, дзеці, бацькі, родныя і нават блізкія сябры). З аднаго боку, ад іх добрага разумення праблемы і правельных паводзінаў залежыць магчымасць выздараўлення алкаголіка. З іншага ж боку, яны і самі ёсць хворыя. Нават калі ніколі не ўжывалі алкаголю, альбо алкаголіка ўжо даўно няма побач, яны ўсё роўна нясуць крыж алкагалізма на сабе. Яны СУЗАЛЕЖНЫЯ.
Тыя прынцыпы паводзінаў, якія ў сузалежных выпрацавалісь пад час перабывання з алкаголікам, рэакцыі на пэўныя абставіны, комплексы, сіндромы (сіндром замарожаных пачуццяў) не адыходзяць пасля знікнення іх прычыны. Яны жывуць у чалавеку і далей, атручуваючы яму жыццё і пазбаўляючы пеўнавартаснага адчування жыцця.
Што мы робім:
  • Арганизоўваем  заняткі клуба для СУЗАЛЕЖНЫХ, выкарыстоўваючы “Методыку 12-ці крокаў”;
  • На клуб запрашаюцца, таксама, залежныя ад траўматычных жыццёвых перажыванняў (разводаў, непрабачэння), кампутарнай залежнасці, залежнасць ад іншага чалавека, ад працы і інш.

Заняткі клуба:

Al-Anon: адбываюцца кожную сераду, пачатак а 18.00 пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа (г. Мінск, вул Арджанікідзе 6). Кантакты: +37529 2997241, +37529 9622019 (айцец Аляксандр),

ДДА: адбываюцца кожны чацвер, пачатак а 19.00 пры грэка-каталіцкім Цэнтры Праведнага Язэпа (г. Мінск, вул Арджанікідзе 6). Кантакты: +375 29 7144598, +37544 7381470 (Інна)

Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...