Дзіўна…


Дзіўна…

ДЗІЎНА, што 100-тысячны банкнот здаецца нам такім вялікім, калі мы яго пакідаем у касьцёльнай скарбонцы, і такім малым, калі купляем за яго харчы.
ДЗІЎНА, што гадзінная нядзельная Імша здаецца нам такой доўгай, а гадзінная размова з лепшымі сябрамі такой кароткай.
ДЗІЎНА, што падчас малітвы губляемся ў думках, але падчас тойжа размовы зь сябрам мы поўныя канцэнтрацыі.
ДЗІЎНА, што мы так цешымся та

ды, калі дадаюць дадатковы час для футбольнай гульні нашай улюбёнай каманды, але нас засмучае казаньне, якое трывае даўжэй звычайнага.
ДЗІЎНА, што нам так лёгка штодня чытаць сотні думак іншых людзей на Фэйсе (Ўкантакце), але так цяжка прачытаць адзін разьдзел зь Бібліі.
ДЗІЎНА, што на прэм’еры ў Купалаўскім мы хочам мець першыя месцы, а ў нядзелю ў касьцёле займаем апошнія.
ДЗІЎНА, што нам так цяжка вывучыць новую малітву, але так лёгка перадаваць далей новыя плёткі.
ДЗІЎНА, што мы так лёгка верым усяму, што паказваюць мас-медыі, але так цяжка верым усяму, што напісана ў Бібліі.
ДЗІЎНА, што кожны з нас хоча быць у Раі, але не заўсёды намагаецца нешта дзеля гэтага зрабіць.
ДЗІЎНА, што мы часта адначасова бываем і суддзямі й адвакатамі: суддзямі для грахоў іншых, адвакатамі для сваіх.
ДЗІЎНА, што многія з нас, прачытаўшы гэтыя думкі, падумае пра іншых, але не пра сябе…
Падзяліцца
30 Верасня 2012 | Раздзел: Дзіўны свет
  • http://%/besfnf2751 Eugene

    .

    ñïñ.

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...