Людзі састарэлага ўзросту і хворыя


Той міласэрны, хто ў думках сваіх не адрознівае аднаго ад іншага, але любіць усіх.

Прап. Ісаак Сірыйскі

Сёння кожны чацвёрты беларус – на пенсіі, а сярод пенсіянераў кожны чацверты ўжо перакрочыў 75-гадовы рубеж. Штогод павялічваецца колькасць самотных асобаў сталага ўзросту, а сярод іх таксама і хворых, якія пакутуюць на хранічныя захворванні. У многіх састарэлых людзей зніжана рухальная актыўнасць, а некаторыя цалкам ці часткова страцілі магчымасць самаабслугоўвання.

Таму галоўнай мэтай для валанцёраў з’яўляецца дапамога састарэлым ў бытавым плане, а таксама аказанне псіхалагічнай і душпастырскай дапамогі, маральнай падтрымкі.

1. Дом Ветэранаў і Інвалідаў (Віцебск)

Большасць падапечных Дома састарэлых не маюць апекуноў сярод сваякоў, альбо маюць сваякоў, якія самі патрабуюць дапамогі, ці такіх, якія не жадаюць аказваць маральную ці матэрыяльную помач. Многім насельнікам Дому састарэлых уласцівы стан песімізму і разчаравання. Яны заўсёды вельмі цешацца новым знаёмствам і гасцям.

Штомы робім:

  • аказваем маральную, псіхалагічную і душпастырскую дапамогу;
  • ладзім забаўляльныя мерапрыемствы і выступленні.

2. Праект “Хатняя апека (Віцебск)

Быць здаровым, самастойным і незалежным – гэта тое, да чаго мы прызвычаіліся і прымаем, як само сабой зразумелае. Аднак кожны з насможа трапіць у сітуацыю, калі будзе мець патрэбу ў дапамозе іншых людзей.

Што мы робім:

  • аказваем маральную, псіхалагічную і душпастырскую дапамогу ў хатніх умовах;
  • дапамагаем у вядзенні хатняй гаспадаркі.

3. Праграма дапамогі сродкамі рэабілітацыі

(Віцебск; Ворша, Мінск)

Дадзеная праграма ажыццяўляецца Валанцёрскім Рухам сумесна з партнёрскай дабрачыннай арганізацыяй “Памяць” (Ваўкавыск, Гродзенская вобл.).

Мэта праграмы:

  • дапамога найбольш патрабуючым хворым людзям атрымаць неабходныя сродкі рэабілітацыі (інвалідныя каляскі, хадункі, спец. прылады);
  • аказанне неабходнай валанцёрскай апекі і падтрымкі.

Што мы робім:

  • дастаўляем сродкі рэабілітацыі найбольш патрабуючым асобам праекта “Хатняя апека” (гл. вышэй).
4. Хоспіс для дарослых (Мінск)

Смерць- гэта тое, што непазбежна спаткае кожнага чалавека. Але апека і падтрымка чалавека ў апошніх кроках зямнога падарожжа, дапамога ў нясенні балеснага крыжа хваробы і самотнасці — ёсць адным з зважных хрысціянскіх і ўвогуле чалавечых чынаў.

Бальніца паліатыўнай апекі “Хоспіс” была створана для аказання паліатыўнай дапамогі перадусім анкалагічна хворым у тэрмінальнай стадыі хваробы. Праца хоспіса ажыццяўляецца ў форме стацыянару (28 коек) і выездной патранажнай службы для цяжка хворых, якія знаходзяца на даму.

Што мы робім:

  • надаем  духоўна-пастырскую апеку для персаналу Хоспіса,
  • аказваем валанцёрскую дапамогу цяжка хворым і бездапаможным на даму (сацыяльная дапамога) у супрацоўніцтве з выездной патранажнай службай.


Падзяліцца

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...