10 правілаў этыкету пры размове з непаўнаспраўнай асобай


10 правілаў этыкету пры размове з непаўнаспраўнай асобай

 

1. Калі Вы размаўляеце з непаўнаспраўным чалавекам, звяртайцеся непасрэдна да яго, а не да суправаджаючага ці сурдаперакладчыка, які прысутнічае пры размове.

2. Калі вас знаёмяць з непаўнаспраўным, абсалютна нармальным будзе паціснуць яму руку – нават тыя, каму цяжка рухаць рукой ці тыя, што карыстаюцца пратэзам, могуць паціснуць руку – працую ці левую (гэтаму не трэба здзіўляцца).

3. Калі Вы сустракаецеся з чалавекам, які дрэнна бачыць ці не бачыць зусім, абавязкова назавіце сябе і тых людзей, якія прыйшлі з вамі. Калі у вас агульная размова ў групе, не забывайце патлумачыць, да каго вы звяртаецеся ў дадзены момант і назваць сябе.

4. Калі Вы прапаноўваеце камусьці дапамогу, пачакайце, пакуль яе прымуць, а потым спытайцеся, што і як трэба рабіць. Калі Вы не зразумелі – не саромейцеся, а перапытайцеся яшчэ раз.

5. Размаўляйце з дарослымі непаўнаспраўнымі як з дарослымі. Называць людзей па імю ці на “ты” можна толькі ў тым выпадку, калі вы добра знаёмыя.

6. Абапірацца ці павісаць на чыйсьці інваліднай калясцы – тое ж самае, што абаперціся ці павіснуць на яе ўладальніку. Інвалідная каляска – гэта частка недатыкальнай прасторы чалавека, які які выкарыстоўвае.

7.Размаўляючы з чалавекам, які мае цяжкасці ў маўленні, слухайце яго ўважліва. Будзьце цярплівымі, чакайце, пакуль ён сам скончыць фразу. Не выпраўляйце і не дагаворвайце за яго. Ніколі не рабіце выгляду, што зразумелі, калі на самой справе гэта не так.

8. Калі Вы размаўляеце з чалавекам, які выкарыстоўвае інвалідную каляску ці мыліцы (костыли), станьце або сядзьце так, каб Вашы вочы і вочы Вашага суразмоўцы былі на адным узроўні. Вам будзе лягчэй размаўляць, а Вашаму суразмоўцу не прыйдзецца закідваць галаву.

9. Каб прыцягнуць увагу чалавека, які дрэнна чуе, памахайце яму рукой ці пахлопайце па плячу. Глядзіце яму ў вочы і размаўляйце выразна, хоць майце на ўвазе, што не ўсе людзі, якія дрэнна чуюць, могуць чытаць па вуснах. Размаўляючы з тымі, хто можа чытаць па вуснах, станьце так, каб святло падала на Вас і Вас было добра бачна: нічога не павінна перашкаджаць (ежа, рукі, цыгарэты).

10. Не бянтэжцеся, калі Вы выпадкова сказалі: “Пабачымся!” ці “Вы чулі пра гэта…?” таму, хто на самой справе не можа бачыць ці чуць.


Падзяліцца
11 Студзеня 2012 | Раздзел: Важнае, Хрысціянская сям'я, дзеці
  • http://%/mneubtkx330 Ricky

    .

    ñýíêñ çà èíôó!

  • http://%/rootyd206 Mitchell

    .

    thanks!!

Апытанне

Чым бы Вам больш хацелась займацца як валанцёру?

Убачыць вынікі

Loading ... Loading ...